Cicha droga

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

„Droga ciszy” to trasa turystyczna położona 50 km od Mińska, opracowana przez specjalistów Centrum Rozwiązań Środowiskowych i projektu Ecoidea.

Jechaliśmy z Katyą Kaznadziej południową trasą i przeprowadzaliśmy wywiady ze starymi mieszkańcami wsi.

Poniżej zdjęcia i nasze notatki o poznanych osobach.

Szczegółowe informacje na temat trasy znajdują się na stronie internetowej silent-way.by/

вёска Замасцяны

Тэрэза

(фатаграфавацца не згадзілася)

Як яна распавяла, дом належаў яшчэ яе маме. Тая нарадзіла яе ў 50 год, недзе каля 1940 г. Зямлі ў іх было шмат. Але за панамі жылося цяжка.

Потым прыйшлі Саветы, іх тут называлі «башлыкамі». Перад мамай Тэрэзы стаяў складаны выбар. Родныя з’язджалі, а ў яе захварэла немаўля. Пры панах давялося б усё прадаць, каб заплаціць дактарам за лячэнне сына, а пры Саветах яго бясплатна вылечылі. Гэта змяніла яе стаўленне да новай улады.

Усе родныя паехалі за мяжу, а яны засталіся. І не шкадуюць. Кажуць, што іх участак лепш за Амерыку.

«Вось наша Амерыка», — паўтарала Тэрэза, паказваючы на свой участак з домам.


Алена Антонаўна,

80 гадоў

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Выйшла да нас басанож. Размаўляла, перабіраючы саломінку, хвалявалася, была нешматслоўнай. Побач круціўся яе кот.Выйшла да нас басанож. Размаўляла, перабіраючы саломінку, хвалявалася, была нешматслоўнай. Побач круціўся яе кот.

Выйшла да нас басанож. Размаўляла, перабіраючы саломінку, хвалявалася, была нешматслоўнай. Побач круціўся яе кот.

Пра сям’ю ўзгадвала як пра інтэлігентную і заможную. Яе тата заўсёды добра апранаўся. Пасля прыходу савецкай улады ў вёсцы з’явіліся банды, іх дом абрабавалі. Прыйшлі ўначы, паднялі і забралі ўсё, што было.

У сваіх успамінах не так радасна адзывалася пра прыход Саветаў, як яе суседка: раней была свая зямля, а Саветы яе адабралі.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Жыццё было цяжкім. Яна скончыла толькі 7 класаў. Старэйшыя браты і сёстры паступілі вучыцца, а ёй давялося працаваць, утрымліваць сям’ю. Алена Антонаўна шмат працавала: простым работнікам на ферме, на кансервавым заводзе ў Івянцы.

На пытанне, ці шчаслівая яна тут, адказала, што рада, бо ёсць дзеці, якія ёй дамапамаюць, 7 унукаў, 7 праўнукаў.


Тэрэза Вацлаваўна і яе сын Віктар

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

На панадворку ў нашых суразмоўцаў — тры сабакі на ланцугу, якія ўвесь час брахалі. Расказвалі, як адзін сабака прыбіўся: ні прагнаць, ні забіць, так і жыве ў іх. Усіх кормяць. А яшчэ тры каты: то адзін падыдзе да бабулі, яна яго на рукі возьме, пагладзіць, то другі…

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

У Віктара дзве педагагічныя адукацыі. Ён цікавіцца гісторыяй свайго краю, паказваў нам раздрукоўкі, рэдкія выданні. А яшчэ Віктар — калекцыянер старадаўніх рэчаў. Дастаў з пуні і паказаў нам старое радыё, гадзіннік, падсвечнік.

Бацька Віктара быў ветэрынарам-самавукам, да якога звярталіся з усіх навакольных вёсак. А яшчэ паляўнічым. Праўда, да аднаго выпадку.

На паляванні на яго выскачыў заяц, сеў перад ім, глядзіць… Бацька падняў ружжо. Заяц усё глядзіць, не ўцякае… Бацька не змог стрэліць. З таго часу больш на паляванне не хадзіў.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Калісьці ў гэтай мясцовасці было шмат млыноў. На мяжы ўчастка быў млын, праз дарогу — яшчэ адзін. Былі млыны і ў Старынках (вёска непадалёку). На млынах служылі браты Бушылы. У 1943 г. яны намалолі мукі для партызан. За гэта немцы іх расстралялі.

Непадалёк знаходзілася сядзіба пана Судніка. У яго быў свой сырзавод, возера, з лесу цякла крынічка. Вада халодная, чыстая. Тут наогул было шмат крыніц, з іх і складаецца рака Валмянка. Пан да сваёй сядзібы правёў вадаправод (больш за кіламетр) па драўляных жалабах.

Тэрэза Вацлаваўна служыла ў пана Судніка кухаркай.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Яе сям’я мела вялікі кавалак зямлі. Пры бальшавіках усё прапала, але сядзіба, дзе яна служыла, нейкім цудам ацалела, хоць і разрабаваная.

Аднойчы прыйшлі туды партызаны, знайшлі патэфон. Сталі пытацца, дзе кружэлкі дя яго. А Тэрэза не ведала, бо была проста наймічкай, служанкай.

У яе ўжо быў маленькі сын, і яны проста там жылі пасля таго, як паны ўцяклі ад вайны. Яна і ведаць не магла, дзе тыя кружэлкі…

За яе камандзір заступіўся, таму і не расстралялі.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Віктар памятае вялікія склепы, сутарэнні, дзе яны гулялі дзецьмі. Зараз іх ужо няма… Увогуле было шмат дамоў з сутарэннямі, а цяпер толькі ў іх ёсць склеп.

За панскім часам у кожным двары было гумно, свіраны, дзе захоўвалася мука. З прыходам бальшавікоў усё знікла. Тыя проста разбіралі гэтыя пабудовы і выкарыстоўвалі бярвенне на свае патрэбы.

Вайна амаль не закранула гэтыя мясціны. Немцы не часта завітвалі ў Замасцяны. Яны больш хадзілі па вёсках, што стаялі бліжэй да лесу. Бо ў лясах былі партызаны, і яны, расказваюць старажылы, забіралі ў людзей апошнюю правізію. А немцы вынішчалі вёскі, якія дапамагалі партызанам.

Раней у вёсцы была капліца. Па расказах, якія памятае Віктар, дзесьці там жыла графіня. У 1961–1963 капліцу разбурылі. Нанова адбудавалі ў 2000 г., але выглядае яна інакш.

Побач з капліцай быў прытулак для бесхацінцаў. Мясцовыя туды прывозілі рэчы, дапамагалі ім.

У Замасцянах адны з самых старых могілак. Пахаванні на іх датуюцца 1850-мі гадамі.

Мы пабывалі там. Бачылі шмат камянёў, на якіх ледзь-ледзь можна прачытаць надпісы. Таксама ёсць магіла генерала царскай арміі. Родныя яе рэстаўравалі, але таблічку не вярнулі, імя прачытаць немагчыма.

Надмагілле — самае вялікае на могілках.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Большасць жыхароў Замасцян з’ехалі ў Польшчу, рассеяліся па Заходняй Еўропе. Вёска ўжо не тая. Зараз тут шмат лецішчаў, а іх уласнікі не вельмі гаваркія.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Гісторыя пра мост праз раку Валмянку

Па вёсцы прайшла чутка, што немцы будуць адступаць праз Замасцяны, і партызанам загадалі спаліць мост праз Валмянку. Мясцовых мужыкоў папрасілі занесці сена пад мост, а ў патрэбны момант падпаліць.

Партызаны падпалілі мост, на коней — і цякаць! А мужыкі стаяць, назіраюць, што будзе далей. Ніхто не ведаў, якое падраздзяленне немцаў тут будзе адступаць, можа, вёску спаляць.

А немцы, падышоўшы да маста і ўбачыўшы, што ён гарыць, проста перайшлі раку ўброд. Рака была плыткая, вады па калена. Немцы перайшлі яе ды схаваліся ў Налібоцкай пушчы.

А мужыкі хутчэй мост ратаваць, выцягваць з-пад яго сена, якое ўжо добра гарэла. І мост выратавалі!


вёска Шакуці

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Сустрэлі ў вёсцы бацьку з сынам. Бацька ў шапцы, захутаны ў куртку з капюшонам, бо вуха баліць. Сказаў, каб не фатаграфавалі. Запыталіся, дзе жывуць старажылы, якія могуць што-небудзь расказаць. Яны сталі лічыць дамы, называлі імёны:

— Тут Гэля, Віця, потым «Міністр»…

— У вас міністр жыве?

— Гэта мянушка. Калісьці ён вазіў дырэктара на легкавіку, а раней легкавік — гэта ого-го, таму і «Міністр».

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Міхаіл Казіміравіч

83 гады

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Мы доўга грукалі ў хату, нарэшце выйшаў гаспадар. З кіёчкам. Міхаіл Казіміравіч — старажыл, адзін з нешматлікіх, хто застаўся на вёсцы.

Ягоная гісторыя атрымалася даволі сумнай. І ў ёй шмат паралеляў з тым, што адбываецца зараз.

— Ну што вам расказаць? Не пражыў, хутчэй прамучыўся, — уздыхае Міхаіл Казіміравіч. — Адны ўспаміны — голад, холад, вайна. А вайна — гэта не піць, не есці, нічога. Выжывалі памаленьку, ягады збіралі, яшчэ тое-сёе. Зямля карміла. Сеялі, аралі, капалі. Ніякіх заводаў не было.

Міхаіл Казіміравіч нарадзіўся ў 1937 г. Тады ж у Шакуцях пачала будавацца школа, дзе ён потым і вучыўся.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Узгадваў, як паехаў у Комі працаваць:

— Хацелася прыгожа апранацца і абутак добры мець. Грыз тайгу, лес валіў, потым сезон у Архангельску працаваў. Цяжка было. Не тое, што зараз: таньчаць з голымі пупамі і грошы за гэта атрымліваюць. Нам трэба было пілачкай пашураваць, тайгу валіць, рукамі зарабляць.

Слухаючы яго, шчымела сэрца. З яго слоў атрымлівалася, што жыццё такое кароткае, хуткаплыннае. А мы ўвесь час ад яго чагосьці чакаем.

«Хочаш многа, будзеш мала мець. Так было, ёсць і будзе», — паўтараў ён.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

У сваёй мове Міхаіл Казіміравіч ужывае шмат прымавак, прыказак, і нас вельмі ўразіла яго памяць:

«Валяць на бурага, а буры звязе»;

«Хочешь жить, умей вертеться»;

«Адгэтуль не капне ў рот, не разiнайся з носа»;

«До свиданья, деду, больш да цябе не прыеду».

Ён вельмі эмацыйна ставіцца да ўсяго, што бачыць вакол. Калгасныя палі зараслі пустазеллем, працы няма, яго гэта вельмі абурае:

«Што за гаспадар такі, калі пры табе калгасы прыходзяць у заняпад? У Шакуцях людзі заўсёды былі працавітыя. Іх карміла зямля, разлічвалі толькі на сябе. А гаспадары, што калгасамі кіруюць, нядбалыя, неруплівыя».

— Пенсію далі. Што за пенсія? Так, купіць малака ды булку. А кілбаску ў маім веку ўжо не належыць мець. Ад кілбасы ў старых у носе свішча. У краме ўсё ёсць. Толькі грошы трэба. Прыйшоў, і тое ўзяў бы, і гэтае. А мне няма за што. Завярнуўся, абцёрся, плюнуў ды пайшоў.

Ён разумее, што жыццё яго складанае. Тым не менш гэта жыццё, яно такое. І ўсміхаецца, ставіцца да гэтага па-філасофску: «Даводзіцца дажываць, як выпадае».

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

— У маіх бацькоў было 9 дзяцей: 2 хлопцы і 7 дзевак. Зараз нас засталося трое. А ў мяне толькі чацвёра дзяцей: тры сыны і дачка. У дзяцей і ўнукаў усё ёсць. Сыны працуюць шафёрамі, ва ўнукаў залатыя рукі.

Пры нас унук завітаў да дзеда, суп прынёс (ягонае лецішча побач у Шакуцях знаходзіцца).

У горад Міхаіл Казіміравіч пераязджаць не хоча. Спрабаваў, але што там рабіць? Пакуль усе на працы, сядзець, у столь глядзець? А тут жыве ў хаце, якую пабудаваў уласнымі рукамі, ёсць банька, прырода. Як старому чалавеку, прывязаннаму да свайго дому і зямлі, яму лепш у Шакуцях. Хоць вёска і вымірае, зараз тут у асноўным дачнікі жывуць.

Расказваў пра дачку. Яна жыве ў Балгарыі, замужам за былым паслом. Зараз межы закрытыя, а ён вельмі хоча яе пабачыць. Эмацыйна расказваў, як стэлефаноўваліся, а зяць кажа: «Рады чуць ваш голас, вось бы яшчэ і пабачыцца». На развітанне мы пажадалі, каб лёс зрабіў яму такі падарунак — сустрэчу з дачкой…

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

…Мы пайшлі, але нешта спыніла мяне, і я вярнуўся. Каля хаты нікога ўжо не было, зайшоў унутр. Хата пахла печкай, старым чалавекам. Уклаў яму ў руку грошы. Ён устрапянуўся, маўляў, навошта, што за гэта трэба? Нічога, адказаў я, хай будуць на кілбаску…


Сёстры Таццяна і Алена

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вярнуліся пасля паходу ў грыбы. Вельмі гасцінныя. Запрасілі ў альтанку, пачаставалі кавай, цукеркамі, печывам…

Таццяна і Алена нарадзіліся ў Шакуцях, хадзілі ў мясцовую школу. Зараз прыязджаюць з Мінска і вельмі любяць гэтыя мясціны.

У рачулцы водзіцца стронга. У лясах растуць рыжыкі, а вядома, што яны растуць толькі там, дзе чыстая зямля. У наваколлі шмат казуляў, зайцаў. Яны нават забягаюць на ўчасткі.

Калгас палі даўно не косіць, зайцы страх згубілі, не баяцца, падыходзяць блізка да жытла. На рэках развялося безліч баброў: уздоўж ракі было шмат дрэваў, але бабры ўсё пагрызлі.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Сёстры падкормліваюць тутэйшых сабак і катоў. Увогуле ўсе мясцовыя вельмі спачувальна ставяцца да жывёлаў.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Алена — педагог, Таццяна — медсястра. Іх мама была настаўніцай. Алена вучылася ў яе класе, у якім тады было15 вучняў, а калі вучылася сястра — ужо 12.

Абедзве з цеплынёй узгадваюць школу. У двары рос бэз, калі адчынялі вокны, ягоны пах панаваў у класе… Зараз будынак школы выкупілі ў прыватныя рукі. Там цяпер Шанці-дом. Для мясцовых гэта адчувальна і хваравіта, таму што з будынкам адышла частка іх дзяцінства, частка іх жыцця.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

— І зіма, і лета былі іншымі, — успамінаюць сёстры. — Узімку снегу было столькі, што завальвала плот, а ў школу хадзілі на лыжах. Здаралася, што снегам замятала дзверы. Але і думкі не ўзнікала, каб не пайсці на ўрокі.

Летам было цяплей, чым зараз. Вакацыі пачыналіся з павадкам, бо рэчка разлівалася пасярод Шакуцёў, і дзеці «з таго канца вёскі» не маглі трапіць у школу.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Падчас вайны немцаў ў Шакуцях не бачылі. А вось суседнюю вёску спалілі разам з жыхарамі. Знішчалі тыя вёскі, што былі бліжэй да лесу, бо партызанам дапамагалі.

У лясах былі атрады, якія не выступалі ні за Саветаў, ні за немцаў. Яны адстойвалі сваю нацыянальную прыналежнасць. Мясцовыя падкормлівалі іх.

Жанчыны расказвалі, што іх бабуля пахавала нейкага нямецкага салдата, але пра гэта доўгі час маўчала, баялася…

Да вайны ў суседняй вёсцы жыў пан Шыкуць, у якога служыла бабуля Алены і Таццяны, як і шмат хто з мясцовых. Увогуле людзі тут руплівыя, працавалі з раніцы да вечара. Зямля іх цалкам карміла. Адпачывалі толькі пасля заходу сонца. Адзіным светлым, свабодным ад працы днём была нядзеля, калі жыхары-каталікі хадзілі да касцёла ў Івянец. Белы касцёл вернікі ў свой час абаранілі ад знішчэння; на другі, чырвоны, мясцовыя, у тым ліку і бабуля Таццяны і Алены, збіралі грошы на аднаўленне.

Таццяна замужам за ўраджэнцам Гомельскай вобласці. Калі яна туды ўпершыню прыехала, яе вельмі ўразілі адрозненні ў жыцці. Валожынскі раён адышоў да Саветаў пазней, чым Гомельская вобласць. Там ужо дзейнічалі калгасы, выдавалі сена, выдзялялі зямлю пад сенакос. Людзі больш адпачывалі. А тут людзі спадзяваліся толькі на сябе.

Кажуць, былі часы, калі не замыкалі хату: падапрэш дзергачом дзверы і можна ісці. Людзі ведалі: ніхто ў хату не зойдзе. У 1990-х гадах маглі тое, што на гародзе расло, скрасці, скаціну забраць. Часы былі нялёгкія. З’явіліся замкі…

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Таццяна і Алена — прывабныя жанчыны, пазітыўна настроеныя. Вельмі ахайныя, сочаць за сваім знешнім выглядам. Здзівіла, што і ў грыбы з макіяжам хадзілі. Сустрэча атрымалася прыемнай.

Яны запрашалі нас ў кастрычніку, калі саспее каліна.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

…Па дарозе ўбачыў, як людзі бульбу выбіраюць. Спыніўся сфатаграфаваць. Крыкнуў: «Дзякуй!». Дзяўчына ў адказ: «Я ненафарбаваная!»…

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вёска Курачкі

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Рэгіна Пятроўна, дачка, зяць і ўнук

(фатаграфавацца не згадзілiся)

Бабуля спачатку сказала, што нічога не памятае: «Ідзіце да іншых». Але потым запрасіла ў хату, прапанавала гарбаты. За гарбатай падзялілася гісторыямі.

«Чаму вёска так называецца? Кажуць, таму, што курыльня была, дзе вапну курылі. Але гэта, — дадае Рэгіна Пятроўна, — няпраўда, бо вёска яшчэ і раней стаяла».

Гэтыя мясціны мяжуюць з трыма раёнамі: Стаўбцоўскім, Дзяржынскім і Валожынскім. Калісьці тут была тэрыторыя Польшы. Займаліся кантрабандай. Ракаў быў багатым месцам, жывым. Людзі там добра зараблялі, было шмат корчмаў і шынкоў.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Да прыходу Саветаў маці Рэгіны Пятроўны, як і шмат хто з іншых, служыла ў пана. Тады было багата хутароў. Працаваць даводзілася цяжка. Але была свая зямля.

Наша суразмоўца ўзгадвала цяжкія часы, калі яе бацькі хадзілі басанож па палях у холад: дзе карова сікала, там іх і грэлі, усе ногі былі ў пухірах.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Саветаў людзі баяліся. Яны забіралі ўсё, раскулачвалі. Устанавілі нормы, колькі прадуктаў кожны двор павінен здаць. Вяскоўцы спецыяльна куплялі масла, каб аддаць яго, бо ў сваёй гаспадарцы столькі не было.

Стала праблемай схадзіць да касцёла. Дзед, быў камуністам, займаў высокія пасады. Але крый Божа, каб вы пайшлі да касцёла з яйкам… А людзі ўсё роўна знаходзілі магчымасць трапіць на імшу.

Падчас вайны болей баяліся партызанаў, а не немцаў. Патрызаны і атрады, якія былі ні за Саветаў, ні за фашыстаў, адбіралі усё, што было. Калі людзі бачылі, што хтосьці набліжаецца, ежу хавалі ў лесе, каб хоць нешта засталося.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Рэгіна Пятроўна ўзгадвала, што немцы забралі бацьку, і маці выкупіла яго за золата, але баялася пра гэта расказваць, усё пыталася ў дачкі, ці можна.

Іх сусед, які ўжо памёр, служыў у польскай арміі. У яго была такая прыгожая ваенная форма, расказвала Рэгіна Пятроўна.

Падчас бамбардзіровак хаваліся ў скляпах, якія былі ў кожнай хаце.

На палях пасля вайны яшчэ доўга знаходзілі патроны, гільзы, снарады, што не разарваліся. У кожнага мясцовага на гарышчы нешта з гэтага ляжала. Дзеці маглі з імі гуляць. У навакольных лясах захаваліся акопы, доты, якія нельга было ні ўзарваць, ні разабраць. Іх так і пакінулі. Цяпер ўсё зарасло. А на горцы побач з іх домам знаходзілася брацкая магіла нямецкіх салдат — там зямля правальвалася.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Уся вёска — сваякі паміж сабой, з Івянецкага стану. Людзі творча адораныя, адукаваныя, шмат хто з’язджаў за мяжу. Адзін са сваякоў Рэгіны Пятроўны стаў галоўным архітэктарам Варшавы.

Расказвала яна і пра сваячку Серафіму, якая была перакладчыцай, з’ехала з Беларусі і з-за КДБ баялася адкрыта прыязджаць у родныя мясціны. Але некалькі разоў інкогніта наведвала родных. Дачка Рэгіны Пятроўны ўзгадвала, што яна заўсёды прывозіла «сумку шакаладу».

Рэгіна Пятроўна ўсё жыццё працавала ў калгасе. Пасля выхаду на пенсію адчувае сябе забытай: пра яе не памятаюць. «Раней хоць дровы на зіму прывозілі, а цяпер нічога, нават паштоўкі на святы не дашлюць. Зараз на людзей проста забываюцца», — уздыхае яна.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

— Калгас загібаецца, а калісьці быў тройчы мільянерам. Вельмі добры старшыня быў, руплівы. Таму і калгас быў багатым. А зараз палі не засейваюцца, нічога не косіцца. Бачылі б, у якім стане кароўнік! Паглядзіце на суседні павалены дом. Не так даўно яго распілавалі, каб кантору абаграваць.

Рэгіна Пятроўна хвалявалася, дзе мы будзем начаваць, прапаноўвала нам застацца ў іх.

Фатаграфавацца Рэгіна Пятроўна адмовілася, яе родныя таксама не захацелі. Яна засаромелася, хутка схавалася ў суседнім пакоі і размаўляла адтуль. Не саступала. Дачка стала ўгаворваць, а яна з пакоя адказала: «Адчапіся. Не буду».

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Баніфацый Фёдаравіч

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Па дарозе сустрэлі чалавека на ровары. Ён з суседняй вёскі, ездзіў у краму. Купіў гумовікі, каб ногі не прамакалі, калі па расе будзе каня выганяць на пашу.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

У яго рэдкае імя Баніфацый. Было бачна, што саромеецца свайго імені, быццам бы прабачаецца. Усе здзіўляюцца, калі яго імя запісваюць. Кажа, так бацькі назвалі. У ягоным родзе ўсе палякі, але запісаныя беларусамі.

«Раней палякаў нікуды не бралі. Хаця, калі ты армянін, то ніхто гэтага не хавае…».

Баніфацый Фёдаравіч усё жыццё займаўся паляваннем, але зараз ужо здароўе не дазваляе.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Марыя Вікенцьеўна

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Фатаграфавацца адмовілася. Сказала: прыязджайце наступным разам, тады і сфатаграфуеце.

Вельмі прыемная жанчына з добразычлівай усмешкай. Хаця спачатку падалася строгай.

Пачала расказваць сваю біяграфію так, як прынята, афіцыйна. Нарадзілася., вучылася., скончыла., працавала…

Потым стала дзяліцца ўспамінамі.

Нарадзілася Марыя Вікенцьеўна ў 1941 г. У сям’і было чацвёра дзяцей. Ёй давялося даглядаць паралізаваную маму, дапамагаць сёстрам. Бацькі памерлі рана.

Вучылася ў школе ў Шакуцях. Настаўнікі былі вельмі добрыя. Памятае, што адна настаўніца хадзіла ў паліто з залапленымі локцямі. «Не тое, што зараз: вучні выглядаюць лепш за настаўнікаў. Усе пры кампутарах. А мы прыцемкам, — узгадвае, — падымаліся, бралі паходню, макалі ў салярку, ішлі ў школу».

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Праца была вельмі цяжкай. На гадзіннік ніхто не глядзеў. З самай раніцы ішлі на поле, вярталіся, калі сцямнее. Зямлю апрацоўвалі рукамі. Па некалькі гектараў ільну абрывалі сярпамі.

Працавалі і ўночы — кудзелю пралі. Нічога асабліва не было. Карміла зямля… Узгадвала выпадкі, калі людзі пад камбайн клаліся, каб не касіў траву, бо яна ішла на корм жывёле.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

У свой час вёска была шматлюдная. На ўсе Курачкі — 45 кароў, а зараз засталася толькі адна. Мясцовыя ў яе гаспадароў купляюць масла, малако, тварог.

Сама Марыя Вікенцьеўна ўжо тры гады, як не трымае карову. Трэба мужа даглядаць: ён хворы, не ўстае. Але сама неяк употай ад дзяцей купіла парася. Тыя адгаворвалі, а бабуля кажа: мне трэба, будзеце прыязджаць, буду вас частаваць.

У вёсцы жывуць цяпер збольшага дачнікі ў бацькоўскіх дамах. Добра, кажа, што не забываюць. Але часы зараз зусім іншыя, і моладзь не хоча трымаць жыўнасць.

Дзеці бралі яе ў горад. Рытм жыцця ў горадзе вельмі цяжка ўспрымаецца пажылым чалавека. Там нудна: выйдзеш на вуліцу, нікога не ведаеш. Няма з кім пагутарыць. Вельмі шумна. Ёй лепш у сваёй роднай хаце.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

На панадворку ў Марыі Вікенцьеўны стаіць асвячоны крыж, які паставіў яе муж Іван. Хаця звычайна крыж ставіцца на пачатку альбо ў канцы вёскі. А тут ён, адзіны, стаіць у цэнтры вёскі.

Калі хаваюць нябожчыкаў, то спыняюцца каля яго, моляцца.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Марыя Вікенцьеўна верніца, ходзіць да касцёла. Там сустракае знаёмых, з якімі можа пагаварыць. У гэтым і адрозненне ад жыцця ў горадзе.

Парафія невялікая: чалавек 30. Яны аднаўляюць капліцу ў Небароўшчыне. Спачатку тая зямля была нічыйная, ніхто на яе не прэтэндаваў, усё парасло пустазеллем. Шмат мурашоў было, вытраўлялі, выводзілі іх. Дзякуючы ксяндзу сталі афармляць дакументы на будаўніцтва капліцы. Абяцалі, што дакументы падпішуць. Людзі пачалі будаваць, фундамент зрабілі.

Раптам сказалі, што нічога не падпішуць. Зямля дарагая, яны яе выкупілі. Але з нейкай прычыны парафіі адмовілі, пагражалі штрафамі. Фундамент давялося пяском засыпаць. Пазней нейкім цудам дазвол на будаўніцтва ўсё ж атрымалі. Адкопвалі, цяпер будуюць далей.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Імшу слухаць ёй прасцей па-польску, таму што яна так вучылася. Па-беларуску не так даўно сталі служыць, каб моладзь больш разумела.

А размаўляюць у Курачках усе, як і Марыя Вікенцьеўна, на трасянцы, на сумесі беларускай, польскай і рускай моваў.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Муж шмат гадоў працаваў трактарыстам, меў шмат грамат, узнагарод, быў ганаровым настаўнікам моладзі, свой досвед ім перадаваў. А зараз ён забыты, нават паштоўку ніхто не дашле.

Што з тых грамат?.. Ніхто не памятае…


Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вёска Вірлавічы

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вікенцій Вікенцьевіч,

80 гадоў.

Фатаграфавацца адмовіўся.

Увесь час у размове баяўся сказать штосьці лішняе, таму што шмат каго з родных, з суседзяў забралі Саветы: кагосьці забілі, кагосьці арыштавалі і пасадзілі на 10 гадоў. Кажа, незразумела, чыя праўда была.

За панамі было багата зямлі, некалькі гектараў, якія трэба было апрацоўваць. Працавалі вельмі шмат. Прачыналіся, а пятай, а клаліся спаць апоўначы. Саветы нарэзалі ўчасткі, і мець больш за 3 соткі было нельга. Усё абклалі падаткам: калолі кабана, частку мяса аддавалі на падатак. У ягонай сям’і забралі каня і карову.

Бедна жылі. Лепш жылі тыя сем’і, дзе было шмат дзяцей, а значыць, і рабочай сілы.

Расказваў, як хлопцам хадзіў па хлеб у краму ў суседнюю вёску. Браў булку белага і чорнага. Пакуль дадому ішоў, палову з’ядаў. А дома браты і сёстры галодныя…

Побач з вёскай у гаі ёсць равы, дзе былі акопы і бліндажы. Кажуць, што дзесьці там танк патануў і ляжыць да гэтай пары.

Ягоны бацька быў баяністам. Сёння граў для партызанаў, а заўтра мог граць для немцаў. Так прыстасоўваўся да жыцця.

Як быў малады, людзей у вёсцы было шмат. Гулялі вяселле, прыходзілі людзі з іншага канца вёскі, потым біліся…

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Жыхары вёскі Вірлавічы

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Па словах мясцовых жыхароў, назва вёскі пайшла ад віроў, якіх шмат на рацэ Валмянцы.

Таксама на ёй знаходзілася шмат панскіх млыноў. Летам яны не працавалі, бо колькасць вады змяншалася. За панамі шмат непісьменных было. Жылося цяжка, працавалі шмат. Жалі сярпамі. Пана Рылінскіх мясцовыя называлі фашыстам, таму што ён змог дамовіцца з немцамі і пасля вайны ўцёк. Яго знайшлі ў Польшчы.


Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вось, што расказалі некаторыя жыхары:

— Бацька працаваў у Нямеччыне на мясцовага «паньчыка». Іх вызвалілі англічане, і ён змог вярнуцца дадому. Вярнуўся, а хаты няма. Фашысты спалілі ўсю вёску.

— Усё жыццё працаваў трактарыстам. Зараз ногі баляць. Жыццё цяжкае. Дзеці працуюць у Івянцы. Ездзяць туды на «матоцыку». (Вельмі саромеўся казаць, што дачка займаеца камерцыяй, прадпрымальніцтвам. Прадае вяскоўцам тавары, якія не прывозяць у аўталаўках і якіх няма ў мясцовых крамах).

— Вучыўся ў школе ва Уроцлавічах. Даводзілася ўставаць рана, увосень і ўвесну ў гэты час было яшчэ цёмна. Бралі паходню, мачалі ў салярку, падпальвалі і так ішлі.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Жыхары ўзгадвалі школу ў Шакуцях. Там можна было вучыцца да 7 класа. Калі да 10, то хадзілі ў Івянец. Там нават інтэрнат быў. Але не ўсе маглі там вучыцца. Туды ішлі разумнейшыя.

Раней было шмат снегу. Іншы раз так засыпала, што на месяц вёска была адрэзаная ад наваколля, нічога нельга было прывезці. Нават адвезці малако было складана, а часам і немагчыма.

Ферма развалілася яшчэ пры Саветах. Цяпер у вёсцы няма дзе працаваць. Але кусок хлеба ёсць. «Што яшчэ трэба? Навошна нешта мяняць?» — кажуць мясцовыя.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Калісьці Вірловічы былі злучаныя з вёскай Лінцава. Там стаялі хутары. Як нехта сказаў, да халеры хат было. Жылі там старыя бабкі. Зараз той вёскі ўвогуле няма. Бабулі паўміралі, хаты іх папрадавалі.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Мясцовы пан (не памятаюць прозвішча) пахаваны ў Рубяжэвічах. Было нейкае свята, дык нейкія нелюдзі з Рубяжэвічаў адкапалі магілу, чэрап надзелі на кол. За гэты здзек усе ўдзельнікі атрымалі па 7 гадоў зняволення.

Некаторыя двары ў вёсцы закінутыя. Старыя паміраюць.

У асноўным усе жыхары сваякі паміж сабой.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Раней мужыкі абкошвалі ўзбочыны і гэтай травой кароў кармілі. Сёння ў вёсцы засталася адна карова. І ўсе бяруць у яе гаспадара малако, масла, тварог. У краме не купляюць.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вёска Залатары

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Леанарда Аляксандраўна

Зайшлі ў хату да Леанарды Аляксандраўны. Ёй 92 гады. З аднаго боку яе хаты — стары ганак, нахіленая лавачка на двух бярозавых пяньках. З другога боку — ганак навейшы.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

…Да яе якраз прыехалі сын з нявесткай і ўнукам. Нявестка аказалася вельмі гаваркой…

Леанарда Аляксандраўна выйшла да нас у старым футры, вязаных на шыдэлку шкарпэтках. Вельмі добразычлівая і дабрадушная, запрашала ў дом. Прапанавала пачаставацца яблыкамі, якія сёлета вельмі ўрадзілі. Нават сына ў склеп па іх адпраўляла.

Размаўляла на беларуска-польскай трасянцы. Першае, што пачулі: «Мам дзевяноста два гадочкі».

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Прозвішча Леанарды Аляксандраўны — Залатарэвіч. Кажа, што назва вёскі ад прозвішча.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Чуе яна дрэнна, таму, калі жадалі ёй здароўя ці хацелі нешта запытацца, яна казала, што нічога не чуе і ўвесь час за гэта выбачалася.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Яе маці памерла ў 58 гадоў. У самой Леанарды Аляксандраўны два сыны і дачка. Пералічвала, хто дзе жыве: хто ў наваколлі, хто ў Івянцы. Расказала, што сын служыў у Ленінградзе, але падрабязнасцей мы не даведаліся.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Немцы абышлі гэтую вёску, а суседнія Скірмантава і Кавальцы гарэлі.

Сын расказваў, што ў чэрвені 1941 г. немцы хадзілі купацца да ракі побач з іх домам. Калі туды прыходзілі дзеці, то немцы частавалі іх цукеркамі.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Падчас вайны сям’я Леанарды Аляксандраўны была ў Налібоцкай пушчы. Яе брат ваяваў, дайшоў практычна да Берліна, быў паранены, пазбавіўся вока.

За ўсё жыццё нават шклянога так і не змог паставіць.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Узгадвала пра вёску Кавальцы, вядомую на ўсё наваколле санкамі разных памераў і коньмі. З усяго раёна людзі прыязджалі туды катацца на санках. Такая была забава, свайго роду адпачынак. Дзеці Леанарды Аляксандраўны таксама туды ездзілі.

Наша гераіня вельмі любіць катоў:

— Прыгожыя коткі, хай жывуць, яны ж добрыя. Вось дзвюх маленькіх рысачак забралі ў Мінск.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Нявестка праводзіла нас да машыны. Расказвала мясцовыя гісторыі. Пра НЛА, якое бачыла побач з фермай. Бажылася, што кажа праўду. На тым месцы знайшлі паперку з незразумелымі літарамі. Паказалі яе начальніку фермы, потым яна згубілася, і той шкадаваў, бо хацеў аддаць яе на экспертызу.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Яшчэ расказала пра возера Кромань і пра кніжку ксяндза, што там патанула. Ксёндз ехаў спавядаць людзей, якія жылі каля возера, а без сваёй кніжкі не мог. Потым вадалазы тут нешта абследавалі, і дна ў возеры не знайшлі. Возера без дна…

Вось такія мясцовыя байкі…


Вёска Валмечка

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Людзі чакалі аўталаўку, і мы змаглі пагаварыць адразу з усімі.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Раней гэта была вялікая вёска, людзей жыло шмат. Была моладзь, было весела: клуб, танцы. Вяселлі гралі, хрэсьбіны святкавалі разам усёй Валмечкай. Паступова вёска стала выміраць, моладзь з’язджала ў горад, старыя паступова сыходзілі з жыцця. Зараз тут шмат дачнікаў. Мясцовы жыхар з сарказмам адзначыў, што вёска адраджаецца: прыехалі дачнікі, кожны будуе сабе баню, прабівае калодзеж, людзі ёсць.

Узгадалі, што ў раёне была вёска Шляшчыншчына, з яе людзей перасялялі на хутары, а потым з хутароў сказалі ўсім зноў перасяляцца ў вёскі. Гэтыя людзі засяліліся ў Валмечку. За Польшчай гэта былі хутары, а потым ужо вёска.

Мяжу і зараз можна пазнаць, хоць яна і зарасла кустарнікам. Гэта лясная паласа, што ідзе побач з Валмечкай. За мяжой была вёска Кавальцы. Раней на прыгорку стаялі бочкі, гэта быў польскі пост.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Тэрэса Іванаўна,

нарадзілася ў 1941 г.

Спачатку вучылася ў Праўжалах, потым у Волме. Узгадвае, што ў школе было шмат дзяцей. Зімы былі не тыя, што зараз. «Хадзілі па гэтуль у снезе» (паказвае на грудзі). Да школы даводзілася ісці 5 кіламетраў. Усе прадметы выкладаліся па-беларуску. Руская мова была дадатковым прадметам.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Алена Канстанцінаўна

прыехала ў госці з суседняй вёскі Волмы да сваёй сяброўкі Юзэфы Амельянаўны.

У сям’і Алены Канстанцінаўны было 8 дзяцей, пяцёра ўжо памёрлі.

У размове праскоквала, што інфармацыя трапіць кудысьці не туды. Але Алена Канстанцінаўна жартавала: чаго баішся, на гадок раней, на гадок пазней, усё адно паміраць.

Турбуе тое, што адбываецца. На іх думку, моладзь сёння не разумее кошт рубля. Успаміналі, як раней яны цяжка працавалі. Моладзь так ніколі не працавала. Яны ўсё рукамі рабілі. Калі з’явілася кукуруза, і яе рукамі збіралі. З раніцы збіралі лён. А калі раса высыхала, жаткі рабілі. Працавалі за працадні. Не вырабіш працадні — нічога не заплацяць.

Напрыканцы года ўстанаўлівалі норму, прыкладна 20 капеек за працадзень. Колькі за год вырабіў, столькі і атрымаеш. І зерне давалі столькі, колькі калгас вырашыць. Таму людзям даводзілася працаваць у калгасе за працадні і пры гэтым трымаць сваю гаспадарку, каб выжываць. Зарплату не кожны месяц атрымлівалі. Гэта пазней з’явілася. Плацілі вельмі мала. Спачатку 8 рублёў, потым 12 рублёў на месяц.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

У 8 класе ўставала, а 4–5-й гадзіне раніцы, паліла печ, карову выганяла ў поле, абед варыла бацькам, потым ішла ў школу.

Сена ніхто не даваў, гэта таксама пазней з’явілася. Каб карову трымаць, сена трэба было самому касіць: не пракорміш карову, самому не будзе чаго есці. Садзілі не 5 сотак бульбы, а 50. Пад каня. Рукамі саджалі і выкопвалі. А цяпер моладзь жыве за плячыма бацькоў.

Юзэфа Амяльянаўна

У яе бацькоў было 4 дзяцей: 3 дачкі і сын. Зараз засталіся ў жывых толькі яна і сястра. У самой Юзэфы Амяльянаўны трое дзяцей, нядаўна яна пахавала дачку, вочы былі заплаканыя. Але яна паўдзельнічала ва успамінах пра работу.

Увогуле ўсе жыхары вёскі вясёлыя, таварыскія. Былі гатовы паразмаўляць па-польску. Юзэфа пачала нешта гаварыць, а іншыя сталі наперабой узгадваць польскія словы. Падышлі астатнія мясцовыя, пасыпаліся кпіны: «А як па-польску, па-беларуску будзе „радуга“, „беседка“?». Людзі весяліліся, смяяліся.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

У вёсцы захаваліся гумно і старая стайня, якую будавалі пры Саветах. Каля стайні заўсёды збіралася моладзь. Былі вясёлыя паходы ў клуб.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Гумно засталося яшчэ ад пана Вальковіча. Самога пана ў вёсцы не бачылі, зрэдку прыязджаў. Непадалёку жыве мужык, чый бацька быў аканомам пры пану.

Узгадвалі, што была абора — месца, дзе стаяла жывёла, насупраць гумна. Будыніна потым згарэла.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Наша размова скончылася, калі прыехала аўталаўка. Усе падхапіліся, каб нешта купіць. «Усталі, дык ногі ўжо не ідуць».

Пажадалі адзін аднаму здароўя і разышліся.


Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вёска Хімароды

Так называецца таму, што тут шмат людзей з прозвішчам Хімарода.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Тадэвуш Вікенцьевіч

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Сустрэлі Тадэвуша Вікенцьевіча. У вёсцы яго называюць Тадэвуш Касцюшка.

Ён нарадзіўся ў 1954 г. у гэтай вёсцы і нават у той самай хаце, дзе зараз жыве. Вельмі прыемны і жыццярадасны чалавек. Калі нешта расказваў і гісторыя падавалася яму вясёлай, ён заканчваў яе такім «ха-ха-ха».

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Усё жыццё працаваў на будаўніцтве кіроўцам. Будаваў дарогі. Скарыстаўся сітуацыяй і 28 гадоў таму паклаў каля сваёй хаты асфальт. Зараз ад яго засталіся адны рэшткі. А да вёскі да гэтай пары асфальтавую дарогу не могуць пакласці.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вёска дружная: такі лапік зямлі, акружаны лесам. У вёску было два заезды, з аднаго боку зараз праехаць немагчыма. Была рачулка, праз яе масток, па якім хадзілі ў школу. Масток так і застаецца. Праз гэтую недасяжнасць мясцовыя называюць вёску Куба.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Тадэвуш Вікенцьевіч жыве на самай высокай кропцы вёскі, і яму бачна ўсё наваколле. Дарогу падсыпалі, раней спуск быў больш стромкі, у дзяцінстве любілі тут катацца на санках. Марозы стаялі пад 30º , а ўхутаныя дзеці радасна з’язджалі на санках і каціліся вельмі далёка.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

У школу пайшоў рана. Ён часта круціўся каля школы, настаўніца запыталася у яго мамы, чаго ён тут бегае. Мама адказала, што вучыцца хоча. Яго і ўзялі ў школу ў 6 гадоў. Правучыўся 4 класы, потым хадзіў у суседнюю вёску, таму што ў Хімародах была толькі пачатковая школа.

Ягоны бацька быў 12-м дзіцем у сям’і, самым малодшым. За сталом усім нават месца не хапала, і ён сядзеў на каленях у бацькі. Ягоная бабуля (па татавай лініі) служыла ў пана. Уладкавала і яго туды на службу. У яго былі ключы ад студні. Набіраў ваду у скважыне. Тады вады больш нідзе не было, толькі адна студня, і ўсе там ваду бралі. І туды ж вадзілі кароў паіць.

Бацькі Тадэвуша Вікенцьевіча казалі, што пры панах жылося лепей. Але ён не ведае, ці гэта праўда. Пры Савецкім Саюзе ў вёску правялі электрычнасць, вадаправод. У побытавым плане стала лягчэй. За панамі ў сям’і была ніва, і яны маглі там працаваць. Усё, што вырошчвалі, ішло ў сям’ю.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Ён паказаў нам свой участак. Жонка высаджвала кветкі, ён іх назваў вісюлькамі.

Тадэвуш Вікенцьевіч ляўшун. У школе перавучылі пісаць правай рукой, але працаваць яму лягчэй левай. Смяяўся, што часта, калі нейкую працу выканаць не могуць, клічуць яго, бо ён левай можа рабіць тое, што не робяць праўшуны.

Зараз рука баліць, ён перажывае, што не можа працаваць. А трэба і зямлю апрацаваць, да зімы падрыхтаваць. Выйшаў на вуліцу пазбіраць арэшкаў з дрэва, потым іх высушыць, і «лузаць прыемна будзе».

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Гасцінны, усмешлівы чалавек, але крыху саромеўся, што зубоў не хапае. Дзякаваў за цукеркі. Нас вельмі кранула, як ён узрадаваўся простым цукеркам, усё дзякаваў і не выпускаў з рук. Сказаў, што жонцы пакіне, бо гэта яе ўлюбёныя, «Аэрафлоцкія».

Падчас вайны у лясах былі партызаны, часта рабавалі вёску. Людзі тут трымалі свіней, авечак, курэй, гусей. Партызанам не было чаго есці, дык яны цягалі ўсялякую жыўнасць, што сустрэнуць. Немцы знайшлі партызанаў у лясах. Зусім блізка ад Хімародаў расстралялі 20 чалавек, ёсць і магіла. У суседняй вёсцы таксама забілі каля 20 партызанаў.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

На хатах у вёсцы — крыжы.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Расказваў пра праваслаўнага святара, які пасяліўся ў вёсцы, дзе ўсе каталікі. Ён ладзіць дзіцячыя паходы, летнія лагеры. Служыў у той самай вайсковай частцы, што і Тадэвуш. Але гэта высветлілася пазней, калі святар прыехаў сюды.

На каталіцкія святы прыязджае ксёндз, служыць імшу. Хадзіць да касцёла не трэба, вернікі збіраюцца тут, на адным з участкаў.

На заднім двары ў Тадэвуша ставяць шацёр. Спачатку моляцца, потым спяваюць пад гітару песні. Тут у вёсцы сваё жыццё.

Летам вёска ажывае, дзеці гойсаюць туды-сюды, жыццё віруе. Цэнтральная дарога нагадвае праспект: шмат машын ездзіць, асабліва па выхадных.


Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Леанід Сцяпанавіч i Рэгіна Казіміраўна

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Бабуля на мыліцах. Яна была гатова падзяліцца гісторыямі, хацела расказаць нешта цікавае, карыснае, але крыху складана было разабраць, пра што яна гаворыць: гэта былі гісторыі пра нейкіх свякоў, сяброў.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Яны з мужам прыехалі сюды адносна нядаўна. Раней жылі ў гэтым жа раёне, але ў іншым месцы. Выкупілі дом, які раней належаў яе мачысе. А мама памерла, калі Рэгіне Казіміраўне быў толькі адзін гадок.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Падчас вайны ў Хімародах было спалена шмат дамоў. Немцы сядзелі ў засадзе ў лесе і стралялі запальнымі патронамі па саламяных стрэхах, таму хаты і гарэлі. Такім чынам згарэла і іх старая хата, на месцы якой адбудавалі новую. Раней хата па плошчы была большай.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вайну памятаюць часткова. Адна іхняя сваячка жыла ў Мінску на вуліцы Камсамольскай. Як пачаліся бамбёжкі, яна напісала і неяк перадала ў Хімароды ліст, у якім прасіла забраць яе з Мінска. Бацька запрог коней, і яны з братам паехалі па яе. Потым тая так і засталася тут жыць.

Узгадвае дзень, як немцы прыйшлі і забралі яе бацьку і цётку Веру. Выводзілі з хаты, піхалі ў спіну зброяй. Дзеці і ўсе родныя плакалі, што яны іх больш не ўбачаць. Але на наступны дзень яны вярнуліся. «Ішлі па полі, як галубкі». Бацька дажыў да 92 гадоў.

Расказвала пра суседа, у якога было двое сыноў. Адзін з іх служыў у Брэсцкай крэпасці. Казаў, што ўсё няпраўда. Як пачалася вайна, усё кіраўніцтва знікла, паўцякала. Засталіся адны салдацікі, ды без начальства не ведалі, што рабіць. Праз гэта шмат хто ў лес паўцякалі.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Вёска Душкава


Ганна Раманаўна

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Сустрэла нас гасцінна, было бачна, што рада гасцям. Сказала, што вельмі любіць з людзьмі пагутарыць. Ёй падабаецца выйсці ў цэнтр вёскі: суседзі спыняюць, просяць пасядзець ды пагаварыць. Гэта адзін з яе любімых заняткаў.

Ганна Раманаўна пераехала ў Душкава з Гомельскай вобласці, з Палесся. Гэта чуваць па яе гаворцы з палескім акцентам: яна окае, праскокваюць украінскія словы. Сказала, што давялося пераехаць, бо рана стала сіратой. 

Дзяцінства ўзгадвае вельмі цяжка. Кажа, што зараз моладзь не такая здаровая і не вытрымала б тое, што перажыла яна. Калі выходзіла працаваць на снег у адной кашулі, магла нешта рабіць. Людзі тады былі звыклыя да холаду, непагадзі, цяжкай працы.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Лён даводзілася апрацоўваць рукамі. Прычым рабілася гэта па начах, бо ўдзень была іншая работа. Узгадвала, як сямігадовым дзіцём заставалася дома адна, па гаспадарцы уходжвалася, курэй карміла. Мама працавала на калгасных палях тыднямі. Дачцэ нейкую ежу пакідала, але яна магла і сама з-пад курэй яйка ўзяць, прыгатаваць сабе.

Кажа, што зараз дзіця нельга ў такім узросце дома пакінуць аднаго: хату, сябе спаліць. А раней дзеці спакойна заставалі і гаспадарылі.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

У сям’і страцілі трох дзетак. Урэшце і Ганна Раманаўна асірацела, засталася адна, давялося пераехаць. Спачатку было цяжка. Хата на краі вёскі. Яна баялася ўвечары выйсці ў двор, таму што страшыў лес навокал і цішыня. Ліса часта курэй душыла. Калі перабраліся сюды, прывезлі з сабой качку, вывеліся качаняты, але ліса ўсіх паела. І гусака, і качку, і качанятак.

Зараз трымаць курэй сілаў не стае. «Пратрымаю да зімы і больш не буду. Вось адну курачку каршун забіў».

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Раней Ганна Раманаўна вельмі любіла вышываць, паказала нас свае цудоўныя вышыўкі. Завяла ў хату, а яна ўся ўбраная вышыўкамі, рушнікамі, якія наша гераіня сваімі рукамі ткала і вышывала. Рабіла казачныя мярэжкі з вельмі прыгожай вышыўкай. Нядаўна ў яе куплялі рушнікі ручной работы.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Захавалася і самаробная кашуля, якую яна насіла.

Ганна Раманаўна вельмі добразычлівая і ветлівая. Пра сябе сказала, што яна актыўная і сочыць за парадкам. Ёй не падабаецца, што рака каля дома стала зарастаць. Яны намагаецца прыцягнуць увагу да таго, што трэба касіць. А калі пракладвалі газаправод, яна хвалявалася, каб усё зрабілі добра. 

Ездзіла ў сельсавет, калі бачыла непарадак. Вось прывезлі будаўнічыя матэрыялы і проста пакінулі — дык сачыла, каб дабро не знікла. Пільнавала, каб работу давялі да канца, каб не заставалася напаўзасыпанай дарога. Нават пагражала, што паедзе да начальства ў Мінск. Гэта аказалася дастаткова, і на наступны дзень прыехалі і ўсе пытанні вырашылі.

Насупраць хаты яна калісьці пасадзіла некалькі бярозак. Цяпер яны разрасліся, пад імі растуць смачныя грыбы.

Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi
Droga ciszy. Opowieść o ludziach na wsi

Сваю хату Ганна Раманаўна прадае: няма сіл даглядаць. Работу любіць, суседкі сварацца, што шмат працуе, бо ў яе гады ціск расце. А калі скардзіцца на дрэннае самаадчуванне, яны кажуць: «Ты, мабыць, цішком у полі працавала». Працаваць ёсць вялікае жаданне, але здароўе не дазваляе. Сказала, што як хату прадасць, пераедзе ў горад.

Мы ад’яжджалі, і Ганна Раманаўна перажагнала нам дарогу. Унукі, пагасціўшы, перад ад’ездам заўсёды яе просяць: «Бабуля, перажагнай нам дарогу». І мы папрасілі. Для яе гэта цэлы рытуал: правяла нас, зайшла за машыну, перажагнала, пакланілася…

Было вельмі прыемна на душы ад сустрэчы з такім добрым і шчырым чалавекам.


Над матэрыялам працавалі Аляксей i Каця Казнадзей.

© 2020